НЕ - ВАЙНЕ!
2578

БАЖаўцы ўзялі ўдзел у бульбяным фэсце

30.06.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

"Германавіцкі бульбяны калейдаскоп" – бульбяны фэст пад такой назвай адбыўся ў вёсцы Германавічы, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Яго зладзілі мясцовыя жыхары пры дапамозе краяўзнаўцы Ады Райчонак і Глыбоцкай суполкі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

"Германавіцкі бульбяны калейдаскоп" – бульбяны фэст пад такой назвай адбыўся ў вёсцы Германавічы, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Яго зладзілі мясцовыя жыхары пры дапамозе краяўзнаўцы Ады Райчонак і Глыбоцкай суполкі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

На фэсце прысутнічалі журналісты з Віцебскай і Полацкай суполак ГА “БАЖ". Як і глыбоцкія калегі, яны спрычыніліся да свята, падрыхтаваўшы насценгазеты на тэму бульбы, чыпсаў і шкоднікаў бульбы – каларадскіх жукоў. Да таго ж, глыбачане намалявалі вясёлыя плакаты, адпаведныя тэме і сучасным рэаліям.


На фота: БАЖаўцы Алена Сцяпанава (Віцебск), Павел Левінаў (Віцебск), Таццяна Смоткіна (Глыбокае)

Акрамя звычайнай працы па асвятленні мерапрыемства, журналісты змаглі на фэсце і адпачыць.

На імпрэзе Было прадстаўлена больш за дзясятак розных страваў з бульбы. Асноўная ўвага надавалася дранікам – іх гатавалі на працягу амаль усяго мерапрыемства.

Таксама ўсе ахвотныя ўдзельнічалі ў конкурсах, танчылі і спявалі разам з Таццянай Матафонавай і Георгіем Станкевічам.

Па словах шматлікіх наведнікаў, першы бульбяны фэст атрымаўся. Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што ён будзе ладзіцца штогод.

 

На гэтую ж тэму:

Германавіцкі бульбяны калейдаскоп

"Бульба-фэст" пад Шаркаўшчынай сабраў цудоўных гаспадынь, а ў якасці гасцей - нават міліцыянераў

«Бульбяны» фэст у Германавічах

Фестиваль драников под открытым небом

У Германавічах прайшоў «бульбяны фэст» (фота)

Клецки, драники и «бульбяной стриптиз» - в Германовичах прошел фестиваль картофельных блюд

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!