931

Бажаўцы Магілёўшчыны вучыліся арганізацыйнаму развіццю

14.11.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Магілёве адбыўся семінар-трэнінг “Устойлівая арганізацыя: чалавечы фактар і базавыя працоўныя працэсы. Інтэграваная арганізацыйная мадэль (ІАМ) як аснова жыццядзейнасці арганізацыі”.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Магілёўскі моладзевы цэнтр. Па запрашэнню яго кіраўніка Змітра Салаўёва ўдзел у семінары-трэнінгу прынялі сябры “Беларускай асацыяцыі журналістаў” з розных куткоў Магілёўшчыны.

Мадэратары трэнінгу Улад Вялічка і Вікторыя Калоша распавялі яго ўдзельнікам пра інтэграваную арганізацыйную мадэль, высветлілі разам што можа даць чалавек арганізацыі і што можа даць арганізацыя чалавеку.

Былі разгледжаны пытанні аб мэтавых групах і валанцёрах, як крыніцы чалавечых рэсурсаў для арганізацыі; лідарстве ў арганізацыі як фактары ўстойлівасці і доўгатэрміновасці; аб тым, што робіць арганізацыю камандай.

Таксама ўдзельнікі трэнінгу змаглі даведацца пра базавыя працэсы дзейнасці арганізацыі і арганізацыйную культуру, асновы ўстойлівасці арганізацыі: сістэму, структуру, стратэгію.

Удзельнікі семінару-трэнінгу выказалі меркаванне, што атрыманыя новыя веды дапамогуць ім зрабіць лепшай і больш арганізаванай працу ў сваіх грамадскіх арганізацыях.

Семінар-трэнінг адбыўся ў рамках праекта SPREAD II,  пры падрымцы асацыяцыі агенцтваў мясцовай дэмакратыі (ALDA) у партнёрстве з АГА "Фонд ім. Льва Сапегі”.

Мерапрыемства прайшло ў магілёўскім грамадскім цэнтры “Кола”.