383

БАЖаўцы Магілёўшчыны разам з сябрамі добраўпарадкавалі тэрыторыю ў зоне адсялення

29.04.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

26 красавіка сябры ГА “БАЖ” Магілёўшчыны разам з актывістамі іншых грамадскіх арганізацый наведалі зону адсялення ў Чэрыкаўскім раёне і прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятных знакаў на месцы выселеных вёсак.

1_img_25581.jpg

Паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі, якая штогод традыцыйна ладзіцца на Магілёўшчыне напярэдадні гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сабраліся сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і актывісты Партыі БНФ, БХД, Руху “За свабоду” з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

1_img_25601.jpg

Спачатку ў Чэрыкаве яны ўсклалі кветкі да помніка аб пахаваных вёсках. Пасля ў зоне адсялення ў Чэрыкаўскім раёне прывялі ў парадак тэрыторыю вакол знакаў, усталяваных у памяць знесеных вёсак Вепрын і Чудзяны.

1_img_25471.jpg

У гэтых вёсках да аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пражывала 1028 і 323 жыхары адпаведна, аднак праз пэўны час пасля катастрофы іх насельніцтва было пераселенае з-за высокага ўзроўню радыёактыўнага забруджання. У 1999 годзе ўсе будынкі на тэрыторыі гэтых населеных пунктаў былі зруйнаваныя і закапаныя ў зямлю. Агулам у Чэрыкаўскім раёне было пахавана 25 населеных пунктаў, раён пакінула амаль палова насельніцтва.

img_20190426_142733_2cs.jpg

У выніку аварыі на ЧАЭС трэцяя частка тэрыторыі Магілёўскай вобласці аказалася забруджанай радыяцыяй, Чэрыкаўскі раён з’яўляецца адным з найбольш пацярпелых.

1_img_25451.jpg