437

БАЖ звярнуўся да спецдакладчыкаў ААН з нагоды затрымання Сяргея Сацука

27.03.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася да Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын і да Спецдакладчыка па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кайе з нагоды затрымання Сяргея Сацука.

У звароце апісаная сітуацыя з затрыманнем рэдактара “Ежедневника" і пагрозамі яму ў сувязі з прафесійнай дзейнасцю.

Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын паведаміла, што атрымала ліст з гэтай інфармацыяй і заклікала паведамляць пра развіццё падзей.

У межах свайго мандата дыпламат можа запрасіць ад уладаў Беларусі тлумачэнняў па сітуацыі.  

Сяргей Сацук, рэдактар анлайн-выдання "Ежедневник", быў затрыманы 25 сакавіка супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.  У рэдакцыі і дома ў журналіста адбыліся ператрусы. Супрацоўнікаў рэдакцыі выклікалі на допыт у ДФР.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!