989

БАЖ звярнулася ў МУС, Мінздароўя, ДВП з просьбаю шпіталізаваць Андрэя Скурко

29.07.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

29 ліпеня выданню “Наша Ніва” стала вядома, што ў зняволенага кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко ў СІЗА на Валадарскага дыягнаставалі пнеўманію. Да пераводу у СІЗА Скурко правёў у ЦІП на Акрэсціна 13 сутак без матраца, пасцелі і пры нягаснучым святле, без дыябетнай дыеты і перадач.

Андрэй Скурко адразу пасля пераводу на Валадарку трапіў у медчастку. Па словах журналіста Алега Груздзіловіча, які сядзеў з ім у адной камеры, з 18-га ліпеня Андрэй пачаў кашляць, узнялася тэмпература, яму давалі парацэтамол.

У сувязі з гэтым ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамент выканання пакаранняў і Міністэрства аховы здароўя з просьбай неадкладна шпіталізаваць Андрэя Скурко ў цывільны шпіталь.

Андрэй Скурко інсуліназалежны дыябетык, для такіх людзей захворванне каронавірусам можа быць смяротна небяспечным.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!