НЕ - ВАЙНЕ!
1298

БАЖ збірае заўвагі і прапановы для перадачы ў Цэнтрвыбаркам

29.08.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На гэтым тыдні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіруе ў Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі свае заўвагі, парады і прапановы па асвятленні парламенцкай выбарчай кампаніі ў СМІ.

Нагадаем, што з 4 ліпеня арганізацыя вядзе маніторынг асвятлення выбараў у беларускіх сродках масавай інфармацыі. Маніторынгавая група уважліва сочыць за цэнтральнымі і рэгіянальнымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі выданнямі. На гэтым тыдні сябры маніторынгавай групы ГА “БАЖ” перададуць у ЦВК свае заўвагі і прапановы адносна асвятлення выбараў у СМІ.

Таксама ГА “БАЖ” збірае прапановы, парады і заўвагі ад сябраў арганізацыі. Скіраваць іх можна на наш рэдакцыйны адрас press@baj.by.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!