317

БАЖ запрашае на прэзентацыю вынікаў першага этапу маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ — 23 кастрычніка

15.10.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

23 кастрычніка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіць вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення парламенцкай выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ.

У прэс-канферэнцыі ўдзельнічаюць: кіраўнік групы маніторцаў Алесь Анціпенка, старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

Мэта маніторынгу — дапамагчы выбаршчыкам і журналісцкай супольнасці ўсвядоміць неабходнасць поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасць прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасць неперадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.

Аб’ектамі маніторынгу з’яўляюцца цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці, праграмы “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ), “Главный эфир” (Беларусь 1), “Контуры” (АНТ), “Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё),  “Навіны Магілёў” (Рэгіянальная ТРК); друкаваныя СМІ: “СБ. Беларусь сегодня”, “Народная воля”, “Могилёвская правда”, “Мінская праўда”, “Звязда”; інтэрнэт-рэсурсы: TUT.BY і Belta.by.

Прэзентацыя адбудзецца 23 кастрычніка аб 11:00

ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16 -265). Тэлефон для даведак:  8029-126-70-98.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!