НЕ - ВАЙНЕ!
416

БАЖ выказвае абурэнне і пратэст у сувязі з прысудам Кацярыне Андрэевай

13.07.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

БАЖ выказвае абурэнне і пратэст у сувязі з прысудам Кацярыне Андрэевай. ЗАЯВА

У дадатак да ранейшага пакарання ў 2 гады, якое мусіла скончыцца ў верасні, журналістку асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў “здрадзе дзяржаве”.

Беларуская асацыяцыя журналістаў расцэньвае гэты прысуд, як судовую расправу над калегай за выказванне ёй меркавання і выкананне прафесійнай журналісцкай працы.

Тое, што справа разглядалася ў закрытым рэжыме, закрывае для грамадства нават самыя простыя акалічнасці абвінавачання, высунутага супраць журналісткі.

БАЖ бачыць у гэтым выраку непрыхаваны пераслед канкрэтнага чалавека. Заклікаем кампетэнтныя дзяржаўныя органы неадкладна адмяніць прысуд.

Журналістцы Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў за «здраду дзяржаве»

EFJ: journalist Katsiaryna Andreeva sentenced to 8 years for alleged treason

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!