НЕ - ВАЙНЕ!
1352

БАЖ, «Вясна» і АБФ збіраюць гуманітарную дапамогу для Украіны. Як далучыцца ці падтрымаць

01.06.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Далучыцца можа кожны і кожная: прынесці патрэбныя рэчы і прадукты са спісу альбо пералічыць сродкі, на якія мы набудзем рэчы са спісу.

Усе рэчы будуць накіраваныя ва Украіну.

Беларуская асацыяцыя журналістаў, праваабарончы цэнтр «Вясна» і ініцыятыва «Актыўным Быць Файна» абвяшчаюць праграму збору гуманітарнай дапамогі

для партнёрскай праваабарончай арганізацыі з Украіны «Восток SOS», якая 8 гадоў прафесійна займаецца дапамогай пацярпелым у канфлікце на Усходзе, і цяпер забяспечвае мірных жыхароў Украіны неабходнымі наборамі ежы і гігіены.

Цяпер як ніколі важна салідарнасць і еднасць, узаемападтрымка і дапамога любымі дасяжнымі магчымасцямі і сродкамі. Мы прапануем далучыцца да збору:

▪️ Прыватным асобам
– набыць з існуючага спісу запытаў некалькі пунктаў альбо цалкам набор (прыярытэт у наборах для дзяцей і наборах з ежай) і прынесці ў кропку збора. Не абавязкова набываць усё, кожны столькі, колькі можа.

– зрабіць грашовае ахвяраванне на збор, сродкі з якога пойдуць на фармаванне набораў (рэквізіты ніжэй),

– распавесці пра збор у сацыяльных сетках.

Адрас збору набораў у Вільні (офіс АБФ): Pylimo, 6 (уваход праз металічныя вароты ад дарогі). Панядзелак – чацвер, з 11:00 да 18:00. Звязацца з арганізатарамі_камі збору праз Тэлеграм.

▪️ Арганізацыям, ініцыятывам, бізнэсам
– далучыцца да кампаніі збору гуманітарнай дапамогі,
– сфармаваць некалькі набораў з існуючага спісу (прыярытэт у наборах для дзяцей і наборах з ежай) і перадаць для адпраўкі ў пункт збору,
– зрабіць грашовае ахвяраванне на збор (рэквізіты ніжэй).

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на пакупку харчавання і прадметаў гігіены для фармавання набораў. Таксама ахвяраванне можна зрабіць наўпрост арганізацыі «ВОСТОК SOS».

Рэквізіты збору сродкаў: Darya Rubleuskaya, IBAN LT553500010015216306
SWIFT/BIC EVIULT2VXXX Paysera LT, UAB Pilaitės pr. 16, Vilnius, LT-04352, Lithuania.

Таксама: Як падтрымаць украінскія медыя — шмат варыянтаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!