НЕ - ВАЙНЕ!
571

БАЖ віншуе калег з Новым годам!

31.12.2021

Дарагія калегі і сябры!

Гэта быў надзвычай складаны год для беларускіх медыя. Больш за тры дзясяткі медыйшчыкаў — нашых калег, сяброў і паплечнікаў — у няволі. Сотням журналістаў давялося выехаць з краіны.

Але, дзякуючы нашай самаадданасці і вернасці прафесіі, мы не страцілі якасць. Не страцілі свайго чытача, яго давер і разуменне таго, што адбываецца ў краіне.

У час Божага нараджэння і Новага года ад усяго сэрца хочам пажадаць кожнаму і кожнай з вас толькі пазітыўных пераменаў. Няхай 2022-гі год прынясе больш добрых навінаў, надзеяў і станоўчых нагодаў для матэрыялаў.

З найлепшымі пажаданнямі і цёплымі абдымкамі,
Беларуская асацыяцыя журналістаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!