1204

БАЖ рыхтуецца да з’езду. Механізм і квоты вылучэння дэлегатаў

16.03.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У рэгіёнах праходзяць сходы па вылучэнню дэлегатаў на з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў, які адбудзецца 20 красавіка. Нагадаем, усе БАЖаўцы могуць правесці адпаведны сход у сваёй рэдакцыі або па месцы жыхарства.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/20150424_-_9_zezd_baj-11.jpg

Паводле рашэння Рады, вылучэнне дэлегатаў на з’езд адбываецца са студзеня па сакавік на сходах філій арганізацыі ў рэгіёнах, а таксама на сходах сябраў ГА “БАЖ” па месцы працы альбо жыхарства — у рэдакцыях, калектывах, у гарадах, дзе няма рэгіянальнай суполкі.

Адзін чалавек мае права ўдзельнічаць у вылучэнні дэлегатаў толькі на адным сходзе.

Правядзенне сходаў афармляецца пратаколамі па ўзоры з рэгістрацыйным аркушам (унізе старонкі), якія перадаюцца ў папяровым выглядзе ў офіс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе: 220004 г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 да 6 красавіка 2018 года.

Прадстаўніцтва дэлегатаў на з’езд вызначанае Радай па наступнай квоце:
- ад 5 – 10 сябраў ГА “БАЖ” – 1 дэлегат,
- ад 11 – 20 сябраў ГА “БАЖ” – 2 дэлегаты,
- ад 21 – 30 сябраў ГА “БАЖ” – 3 дэлегаты,
- і гэтак далей па аналогіі.
 

Узор пратакола сходу (.DOC)

Узор спісу ўдзельнікаў (.DOC)