993

БАЖ праводзіць глабальнае апытанне калег. Нам важна ведаць вашыя патрэбы

01.11.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Для нас важна ведаць, якія праблемы найбольш важнымі для сябе лічаць сёння калегі, якія застаюцца ў Беларусі. І тыя, хто вымушаны быў пакінуць краіну.

Мы просім прыняць удзел у ананімным апытанні не толькі сябраў БАЖ, а наогул усіх, хто працуе ў сферы медыя. Вынікі апытання дапамогуць зрабіць нашу працу больш эфектыўнай, убачыць тыя праблемы, якія не заўсёды ляжаць на паверхні. 

Ананімнае апытанне зойме ў Вас 3 хвіліны.  

Форма апытання для калег, якія застаюцца ў Беларусі

Форма апытання для калег, якія выехалі з Беларусі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!