331

БАЖ прапануе калегам стварыць народны лагатып 25-годдзя арганізацыі!

20.07.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

16 верасня самай актыўнай журналісцкай арганізацыі Беларусі споўніцца 25 гадоў.

25 гадоў мы абараняем правы журналістаў, навучаем, гуртуем,  прапануем калегам і каляжанкам розныя магчымасці.

Канешне, трэба яшчэ перажыць выбары. Ды і каранавірус папсаваў некаторыя планы. Але БАЖ па-ранейшаму рыхтуе для сваіх калег шмат прыемных і цікавых сюрпрызаў.

А зараз мы абвяшчаем конкурс на лагатып будучай падзеі і запрашаем калег зрабіць гэты лагатып па-сапраўднаму народным.

Гэта можа быць зусім не ідэальны малюнак у дарагіх праграмах, а нават накід алоўкам на кавалку газеты. Галоўнае, каб ён перадаваў стаўленне да нашай агульнай каштоўнасці — свабоды слова.

Усе дасланыя варыянты мы з задавальненнем і ўдзячнасцю апублікуем, а найлепшы — стане афіцыйным сімвалам 25-годдзя.

Дасылаць свае малюнкі можна на press@baj.by. Калі камусьці патрэбна, наш афіцыйны лагатып у вектары тут https://bit.ly/2ZpOP9E

#БАЖ25РАЗАМ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!