540

БАЖ патрабуе вярнуць наклад “Народнай Волі” і спыніць ціск на прэсу!

13.11.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” рашуча пратэстуе супраць захопу сілавікамі сённяшняга нумара газеты “Народная Воля”.

ЗАЯВА

Супрацоўнікі міліцыі з дапамогай АМАПа без прад’яўлення дакументаў і тлумачэнняў забралі ўвесь наклад выдання. Кіраўніцтву рэдакцыі не пакінулі аніякіх пратаколаў і актаў выняцця.

Мы разглядаем дзеянні сілавікоў як грубае парушэнне заканадаўства аб СМІ і працэсуальных норм.

Перашкоды ў распаўсюдзе “Народная Волі” ёсць працягам кампаніі ціску на журналістаў і медыя, якая цягнецца апошнія тры месяцы. Нагадаем, што акрамя “Народнай Волі” пазбаўлены магчымасці друкавацца ў краіне “Комсомольская правда в Беларуси”, “Свободные новости плюс” і “БелГазета”.   

“Белсаюздрук” і “Белпошта” адмаўляюцца распаўсюджваць газеты, якія рэдакцыі змаглі надрукаваць за мяжой. Цяпер да гэтых праблемаў далучыліся і дзеянні сілавых структур, якія нагадваюць адкрыты крадзеж.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”:

- разглядае дзеянні органаў улады і службовых асоб у дачыненні да пералічаных друкаваных выданняў як праявы цэнзуры і незаконныя абмежаванні свабоды СМІ;

-  патрабуе неадкладна вярнуць рэдакцыі “Народнай Волі” забраны наклад выдання.

PDF-версію забранага нумара "Народнай волі" можна спампаваць ТУТ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!