1567

БАЖ патрабуе неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча!

23.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

23 верасня галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч быў затрыманы па падазрэнні ў паклёпе ў матэрыяле, дзе згадваецца намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Барсукоў. У кватэры журналіста прайшоў ператрус.

Ягор Марціновіч змешчаны ў ізалятар на трое сутак.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выступае за дэкрыміналізацыю дыфамацыі ў прынцыпе.

У крымінальным пераследзе Ягора Марціновіча (з прыцягненнем да гэтага пераследу супрацоўнікаў сілавых структур) мы бачым таксама праявы цэнзуры і злоўжыванне прававымі нормамі для абмежавання свабоды слова.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча і спынення крымінальнага пераследу!

 

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!