899

БАЖ накіраваў кожнаму дэпутату парламента свае заўвагі і прапановы адносна закона аб СМІ

24.04.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Заканадаўства ў галіне СМІ

Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала кожнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі свае заўвагі і прапановы адносна паправак у закон аб СМІ.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/img_5.jpg

Кожнаму дэпутату беларускага парламента адпраўлена таксама заява з’езду БАЖ. У заяве гаворыцца, што 19 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытанні законапраект, які прадугледжвае ўнясенне сур’ёзных зменаў у заканадаўства аб СМІ.

Заўвагі і прапановы БАЖ не былі ўлічаныя пры разглядзе дадзенага законапраекта, як не былі пачутыя і прапановы іншых прадстаўнікоў медыясектара, не праведзена міжнародная экспертыза законапраекта.

У сувязі з гэтым мы заклікаем беларускія ўлады:
- правесці абмеркаванне прапанаваных зменаў у заканадаўства ў галіне СМІ з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў медыясектара, бізнесу і грамадства;
- дапрацаваць законапраект пры разглядзе ў другім чытанні з улікам усіх меркаванняў (у тым ліку заўваг і прапаноў БАЖ, якія перададзеныя ў Палату прадстаўнікоў);
- прызнаць права фрылансераў збіраць і распаўсюджваць інфармацыю ў айчынных і замежных масмедыя.

Таксама кожнаму дэпутату парламента адпраўленыя прапановы прадстаўнікоў беларускай медыясупольнасці.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі ў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў першым чытанні. Перад гэтым Пастаянная камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі папрасіла Беларускую асацыяцыю журналістаў выказаць свае заўвагі і прапановы адносна законапраекта.

Заўвагі і прапановы БАЖ былі накіраваныя ў Палату прадстаўнікоў 9 красавіка, аднак адпаведная камісія да гэтага часу так і не разгледзела дакумент.

Заява з’езду Беларускай асацыяцыі журналістаў адносна зменаў заканадаўства аб СМІ

Замечания и предложения БАЖ по поводу поправок в закон о СМИ

Предложения представителей белорусского медиасообщества по поводу поправок в Закон «О средствах массовой информации»