534

БАЖ-ДЖЭМ. Традыцыйны прэс-тур у Лунінец і Мікашэвічы (14-15 чэрвеня, рэгістрацыя ўжо ідзе!)

01.06.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

14-15 чэрвеня Лунінецкая філія Беларускай асацыяцыі журналістаў ладзіць для сябраў арганізацыі клубнічна-гранітны прэс-тур “БАЖ-ДЖЭМ — гранітны каменьчык”.

Лунінец — клубнічная сталіца. Журналістаў запрашаюць паглядзець, як працуе адзіны ў краіне клубнічны кірмаш, знайсці цікавых суразмоўцаў, якія вырошчваюць плантацыі “чырвонага золата”.

Сёлета ў дадатак да смачнай клубнічнай тэмы запланавана наведванне РУВП “Граніт” у Мікашэвічах — найбуйнейшага прадпрыемства ў Еўропе, дзе дабываюць граніт адкрытым спосабам. Гасцей чакаюць шматлікія цікавосткі, фішкі і сюрпрызы Лунінецкага раёна.

Прэс-тур праводзіцца для сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, якія не маюць запазычанасці па ўнёсках. Умова ўдзелу ў прэс-туры: размяшчэнне публікацыі ў медыя, з якім супрацоўнічае журналіст/ка.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў прэс-туры можна ТУТ.
Колькасць месцаў абмежаваная, спяшайцеся!

У выпадку ўзнікнення пытанняў звяртайцеся:
+375 29 6691265 , e-mail: lenamoon31@gmail.com

 

BAJ-JAM: Як журналісты збіралі і прадавалі клубніцы (шмат фота)

«БАЖ-ДЖЭМ — маркоўны фрэш». Прэс-тур Лунінецкай філіі ГА «БАЖ»