НЕ - ВАЙНЕ!
1208

«БАЖ-ДЖЭМ — маркоўны фрэш» ФОТААГЛЯД

18.06.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

14 – 15 чэрвеня Лунінецкая філія ГА «БАЖ» зладзіла традыцыйны прэс-тур. У гэтым годзе ён называўся «БАЖ-Джэм — маркоўны фрэш». Удзельнікі прэс-туру мелі магчымасць наведаць аптовы клубнічны рынак, пазнаёміцца з людзьмі, якія вырошчваюць клубніцы для продажу, а таксама распытаць уласніка вялікай фермерскай гаспадаркі Уладзіміра Навіцкага пра тое, як можна паспяхова весці справы ў сельскагаспадарчай галіне. "На дэсерт" быў сплаў на байдарках па рацэ Ваўчанка.

Прапануем вам фотаагляд Аляксандра Зянкова.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!