495

БАЖ далучылася да акцыі памяці журналістаў, якія загінулі на вайне ва Украіне

24.02.2023 Крыніца: БАЖ

24 лютага ў Бруселі  прадстаўнікі розных міжнародных журналісцкіх арганізацый фатаграфаваліся з плакатамі, на якіх былі пазначаны імёны забітых на вайне ва Украіне журналістаў. 

У акцыі прыняў удзел намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі. Ён выступіў з плакатам у памяць украінскага тэлеаператара Яўгена Сакуна.

49-гадовы Яўген Сакун працаваў на ўкраінскім тэлеканале LIVE. 1 сакавіка 2022 года ён асвятляў уварванне РФ ва Украіну і  загінуў пад абстрэлам расійскіх войскаў каля кіеўскай тэлевежы. Цела журналіста апазналі па прэс-карце. 

"Вайна ва Украіне — гэта страшнае злачынства з боку Расіі. Беларускі народ і беларускія журналісты цалкам салідарныя з украінцамі і захапляюцца мужнасцю і прафесійнасцю украінскіх калег. Кожны чалавек, які пацярпеў і загінуў на гэтай вайне, важны для нас. Мы не можам забыць гэтую трагедыю! Кожны дзень стаім побач з украінскім народам і украінскімі калегамі", — адзначыў Барыс Гарэцкі.

Чытайце яшчэ:

«Захоўваць беларускае пытанне на сусветным парадку дня і працягваць праграмы для падтрымкі працы незалежных медыя і абароны калег»

БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

Журналіста Алеся Любянчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!