352

БАЖ цяпер і ў сістэме АРІП

21.10.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Заплаціць сяброўскія ўнёскі ці зрабіць добраахвотнае ахвяраванне на дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў стала нашмат прасцей — ад сёння плацяжы даступныя праз сістэму “Разлік” (АРІП).

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”  шукаецца ў сістэме вельмі проста:

Благотворительность, общественные объединения > Научные, технические, профессиональные > БАЖ

Цяпер можна лёгка заплаціць сяброўскія ўнёскі, таксама кожны можа падтрымаць ГА "БАЖ" дабрачынным ахвяраваннем на статутную дзейнасць арганізацыі.

Атрымай болей магчымасцяў — прайдзі перапіс сябраў БАЖ!