1243

БАЖ, БСЖ і шведскі інстытут FOJO ладзяць канферэнцыю “Прафесійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэнняў”

18.10.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

20–21 кастрычніка шведскі медыяінстытут FOJO, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і ГА “Беларускі саюз журналістаў” правядуць у Мінску канферэнцыю “Прафесійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэнняў”.

Удзел у канферэнцыі возьмуць прадстаўнікі абедзвюх журналісцкіх арганізацый, а таксама эксперты са Швецыі, Украіны, Грузіі, Казахстана, Таджыкістана, Арменіі і Расіі. Да ўдзелу ў канферэнцыі таксама запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Размова ў часе двухдзённай канферэнцыі пойдзе пра цэнзуру ў інтэрнэце, журналісцкую этыку, стандарты журналістыкі ва ўмовах канфліктаў, аўтарскае права, самарэгуляванне СМІ і многае іншае. Другі дзень канферэнцыі будзе прысвечаны журналісцкай этыцы на постсавецкай прасторы.

Канферэнцыя будзе праходзіць у гатэлі “Hampton”, г. Мінск, вул. Талстога, 8. Пачатак аб 11.00. Тэлефон для акрэдытацыі +375 29 138 57 96

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!