1828

Барысаўскія БАЖаўцы таксама падвялі вынікі года

12.12.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У памяшканні рэдакцыі газеты “Борисовские новости” выходныя адбылася сустрэча барысаўскіх сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

На сустрэчы, якая адбылася ў мінулыя выходныя, былі падведзены вынікі дзейнасці мясцовай суполкі БАЖаўцаў у 2016 годзе. Каардынатар суполкі Аляксандр Зянкоў распавёў, якія мерапрыемствы былі праведзены і прапанаваў калегам распланаваць дзейнасць суполкі на наступны год.

Прысутныя падзяліліся думкамі пра тыя праблемы, якія закранаюць іх у працы кожны дзень: свабода слова, права выказваць сваё меркаванне, доступ да інфармацыі. У цэлым вынікі працы суполкі былі прызнаныя задавальняючымі. Шэраг прапаноў, якія тычацца ўдасканалення дзейнасці ГА “БАЖ”, былі перададзены ў цэнтральны офіс арганізацыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!