514

Барысаўская раёнка "Адзінства" замазала "Пагоню" на світшоце героя інтэрв'ю

15.08.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Барысаўская раёнка "Адзінства" зарэтушавала на фотаздымку героя інтэрв'ю "Пагоню".

У світшот з выявай "Пагоні" быў апрануты трэнер па кросфіту ў інвалідным вазку Віктар  Захар'еў. Інтэрв'ю з якім і было апублікавана на сайце "Адзінства".

Разам з тым выява герба "Пагоня" ўваходзіць у «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь».

"Адзінства" — выданне, заснавальнікам якога з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам.