Намеснік старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” займаецца падрыхтоўкай інфармацыйных матэрыялаў пра мерапрыемствы, падзеі, тэндэнцыі ў галіне СМІ ў Беларусі; прадстаўляе зацікаўленым асобам інфармацыю аб дзейнасці арганізацыі; спрыяе наладжванню аператыўных камунікацый.
Гарэцкі Барыс Канстанцінавіч / Haretski Barys
Тэл.: +375 29 138 57 96
E-mail: press@baj.by
Адукацыя:
Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук (Lithuanian University of Educational Sciences).
Спецыяльнасць: «Беларуская філалогія».
Дадатковая адукацыя
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў, Вільня (2017 г.), адукацыйныя праграмы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”: «Палітычная журналістыка: правілы гульні», «Эфектыўныя прэс-службы», «Сацыяльныя сеткі — компас журналіста», «Ідэальны рэпарцёр», «Інфармацыйныя жанры журналістыкі», «Спецпраекты», «Журналістыка дадзеных».
Досвед працы
2007 – 2012 - карэспандэнт «Беларускага Радыё Рацыя», Мінск;
2009 – 2011 - карэспандэнт інфармацыйнага партала Udf.by;
2008 – 2018 - аўтар і вядучы штотыднёвай аналітычнай перадачы «Палітыка de facto» на «Беларускім Радыё Рацыя»;
2012 – 2019 - прэсавы сакратар ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”;
Дадатковы досвед працы
2013, 2015, 2017 - аўтар даследаванняў адкрытасці дзяржаўных ведамстваў і арганізацый для прадстаўнікоў СМІ (“Рэйтынг закрытасці”).
2013 – 2014гг. - каардынатар праекта “Насустрач адмене смяротнага пакарання ў Беларусі” (“Несмяротнае пакаранне — таму што мы людзі”). Арганізацыя і правядзенне двух конкурсаў журналісцкіх матэрыялаў; арганізацыя шэрагу трэнінгаў для журналістаў на тэму смяротнага пакарання і працы пенітэнцыярнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь, асаблівасцяў падрыхтоўкі матэрыялаў пра суды і праваахоўныя органы.
Грамадская дзейнасць
Сябра рады ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (2012 г. – па цяперашні час);
Намеснік старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (2018 г. – па цяперашні час).