3467

Баранавіцкі ЗАГС адмовіў “Intex-press” у інфармацыі пра суботнія шлюбы

01.06.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Нядаўна рэдакцыя баранавіцкага недзяржаўнага выдання “Intex-press” звярнулася да начальніка аддзела ЗАГС Баранавіцкага гарвыканкама з просьбай прадаставіць інфармацыю пра час рэгістрацыі шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы ў суботу, 21 мая.

Справа ў тым, што “Іntex-press” на старонках сайта распачаў новы праект, у якім распавядае гісторыі кахання баранавіцкіх пар, якія вырашылі ўзяць шлюб.

Замест адказу начальнік аддзела ЗАГС Святлана Валынец папрасіла накіраваць ёй пісьмовы запыт на бланку выдання. Паколькі адказ пра цырымоніі 15-дзённай даўніны (час адказу на запыт) карэспандэнтаў не цікавіў, рэдакцыя ў звароце папрасіла прадастаўляць такую ​​інфармацыю штотыдзень у любой зручнай для чыноўніцы форме.

Днямі ж рэдакцыя “Intex-press” атрымала адказ на зварот. У ім Святлана Валынец паведаміла, што штотыднёвае прадастаўленне такой інфармацыі “не ўваходзіць у кампетэнцыю аддзела ЗАГС”.

Цікава, што раней Баранавіцкі ЗАГС ужо адмаўляў “Intex-press” ў інфармацыі. Ен аказваўся “не кампетэнтны” прадастаўляць інфармацыю пра колькасць заключаных шлюбаў або інфармацыю пра самыя папулярныя імёны дзяцей у Баранавічах, хоць дзяржаўнаму выданню “Наш край” даваў гэтыя звесткі неаднаразова.

Фота womenparadise.ru

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!