3365

Баранавіцкі райвыканкам адмовіў незалежнай газеце «Intex-press» у акрэдытацыі

19.05.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Рэдакцыя «Intex-press» звярнулася ў райвыканкам з просьбай акрэдытаваць карэспандэнта Юлію Івашка. Аднак райвыканкам у лісце за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Грыцкевіча ад 16 мая адказаў адмовай.

«Для асвятлення пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта на пастаяннай аснове запрашаюцца прадстаўнікі трох сродкаў масавай інфармацыі. Пашыраць гэты пералік у цяперашні час не плануецца», – гаворыцца ў адказе.

Усе тры акрэдытаваныя СМІ – дзяржаўныя, у тым ліку і раённая газета «Наш край», заснавальнікам якой з'яўляецца і Баранавіцкі райвыканкам.

«Баранавіцкі райвыканкам у сваім адказе не спаслаўся на палажэнне аб акрэдытацыі. Невядома нават, ці ёсць яно. Мы будзем абскарджваць гэтае рашэнне», сказала службе маніторынгу ГА «БАЖ» юрыст ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» Наталля Нарожная.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!