4930

Баранавічы: Гарадская выбарчая камісія адмовіла ў інфармацыі журналісту “Intex-press”

08.10.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

 

Старшыня Баранавіцкай гарадской камісіі па выбарах прэзідэнта Тамара Шукала не прадаставіла інфармацыю незалежнай газеце “Intex-press” пра колькасць выбаршчыкаў, якія датэрмінова прагаласавалі за два дні.

Тамара Шукала заявіла карэспандэнту «IP» Макару Маліноўскаму, што такіх звестак у яе няма.

На пытанне карэспандэнта, як жа цэнтральная і абласная камісіі даведаюцца пра колькасць тых, хто прагаласаваў, старшыня адказала, што не ведае («напэўна, участкі ператэлефаноўваюць»).

Сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік таксама не змог дапамагчы журналісту.

«Па рэспубліцы і абласцях у нас лічбы ёсць, а па раёнах, гарадах мы пакуль не збіраем. Гэта ўсё-такі ў Баранавічах у тэрытарыяльнай камісіі павінныя ведаць. Адкуль жа вобласць узяла дадзеныя інфармацыю па гарадах і раёнах?» здзівіўся Лазавік. І выказаў аптымістычную здагадку, што «ў іх жа на сайце павінныя быць лічбы».

Інфармацыю пра колькасць датэрмінова прагаласаваўшых выбаршчыкаў «Intex-press» атрымала ў Брэсцкай абласной камісіі. Там жа паведамілі, што ўсе дадзеныя яны атрымліваюць не ад участкаў, а ад гарадской тэрытарыяльнай камісіі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!