Каляндар

Барацьба з «экстрэмізмам» і правы чалавека. Вялікі семінар у Мінску 1-2 червеня

10.05.2019 Крыніца: Даслана на пошту рэдакцыі 840
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
01.06.2019 10:00 Барацьба з «экстрэмізмам» і правы чалавека Human Constanta

Крымінальная справа за перапост роліка ва ВКонтакте? Штраф за фота ў шапцы на фэйсбуку? Чаму заблакіравалі сайты анархістаў?

Ці павинна так быць? Давайце разбірацца.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае журналістаў_ак, юрыстаў_к, праваабаронцаў і актыўных людзей на семінар на тэму прававога рэгулявання і праследавання за «экстрэмізм». Мы разгледзім гэтыя пытанні з пункту гледжання
міжнароднага і нацыянальнага права. Пра што?

У рамках сумеснага семінару з экспертамі Інфармацыйна-аналітычнага центра «СОВА» мы абмяркуем:

● што менавіта рэгулюе антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў Расіі і Беларусі;

● як вызначае тыя ж сферы прававога регулявання міжнароднае права;

● ці дапушчальна абмежаванне свабоды выказвання меркавання з пункту гледжання міжнароднага права, і як вызначыць крытэры такіх абмежаванняў (разгледзім на прыкладах з практыкі Еўрапейскага суда па правах чалавека);

● асаблівасці антыэкстрэмісцкай правапрымяняльнай практыкі ў Расіі і Беларусі;

● рызыкі, з якімі сутыкаюцца СМІ пры асвятленні тэм, звязаных з «экстрэмізмам».

Для каго?

У першую чаргу семінар будзе цікавы для тых, хто займаецца праваабарончай дзейнасцю ці юрідычнымі практыкамі, а таксама асвятляе тэму экстрэмізма ў СМІ.

Дзе?

Семінар будзе адбывацца ў Мінску 1 і 2 чэрвеня (выходныя) з 11 па 17 гадзіну. Месца мы паведамім па выніках адбору.

Як трапіць?

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету да 25 мая ўключна. Мы абвесцім вынікі адбору да 27 мая.

Мы зможам кампенсаваць дарожныя выдаткі для іншагародніх удзельнікаў і ўдзельніц, якія прайдуць адбор (абавязкова прад’явіць арыгіналы праязных дакументаў). Але мы не зможам забяспечыць вам жыллё падчас семінара.

Удзел у семінары бясплатны.

Рабочая мова семінара — руская.