319

Балканская сетка журналісцкіх расследванняў шукае рэдактара

05.11.2021

На гэтую аддаленую працу могуць прэтэндаваць дасведчаныя журналісты з усяго свету.

Балканская сетка журналісцкіх расследванняў (BIRN), якая выступае за свабоду слова, правы чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці ў Паўднёвай і Усходняй Еўропе, шукае рэдактара, асноўнай задачай якога будзе каардынацыя працы журналістаў-расследвальнікаў, якія праводзяць расследаванні як у асобных краінах, так і робяць трансгранічныя праекты.

Кандыдаты павінны добра разбірацца ў сітуацыі ў Паўднёва-усходняй і Цэнтральнай Еўропе, а таксама ў палітыцы, прававых сістэмах ды іншых важных пытаннях.

Патрабуецца досвед стварэння або рэдагавання высакаякаснай журналістыкі.

Заяўкі прымаюцца да 14 лістапада.

Падрабязней пра ўмовы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!