НЕ - ВАЙНЕ!
2910

Бабруйскія БАЖаўцы зладзілі сустрэчу з Уладзімірам Арловым і Змітром Бартосікам

30.09.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота Віктара Масаловіча, Анатоля Санаценкі

28 верасня бабруйская суполка ГА “БАЖ” зладзіла для сябе і для іншых свята: у Бабруйску выступілі знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдатны бард, журналіст Радыё «Свабода» Зміцер Бартосік.

Уладзімір Арлоў у фірмовай іранічнай манеры распавёў пра сябе і пра тых, хто паўплываў на фармаванне яго светапогляду. Па яго словах, беларускі нацыянальны “код” нам перадавалі нашыя бабулі, а іх пакаленне – той падмурак, на якім захавалася беларушчына ў часы Савецкага саюза.

Пісьменнік прэзентаваў свае кнігі, выдадзеныя ў апошні час – «Свецяцца вокны, ды нікога за імі», «Імёны свабоды».

Прачытаў некалькі гісторый з трэцяга выдання «Імёнаў свабоды», а таксама некалькі ўласных вершаў, адказаў на пытанні чытачоў.

Зміцер Бартосік выканаў песні на словы Генадзя Бураўкіна, на вершаваныя пераклады Рыгора Барадуліна, Булата Акуджавы.

У канцы вечарыны Уладзімір Арлоў правёў аўтограф-сесію, пагутарыў з чытачамі, даў невялікае інтэрв'ю «Бобруйскому курьеру».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!