5023

Бабруйск: Журналістку «Бобруйского курьера» выдалілі з выбарчага ўчастка

09.10.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

 

Александрыну Глаголеву, карэспандэнтку «Бобруйского курьера», папрасілі сысці з участку № 20 Ленінскай выбарчай акругі г. Бабруйска.

Александрына Глаголева займаецца асвятленнем выбараў, рыхтуе рэпартажы для сайта «Бобруйского курьера».

Збіраючы інфармацыю пра ход папярэдняга галасавання ў Бабруйску, 9 кастрычніка журналістка зайшла на ўчастак. Спачатку старшыня ўчастковай камісіі адмаўляў ёй у праве знаходзіцца на ўчастку ў якасці прадстаўніка СМІ. Потым, усё ж зарэгістраваўшы яе, «рэгламентаваў» час знаходжання на ўчастку. Маўляў, рабіце здымак і сыходзьце – журналіст не павінен знаходзіцца на выбарчым участку доўга.

Александрына Глаголева паведаміла пра гэты інцыдэнт у рэдакцыю «БК» і зараз мае намер падаць заяву ў пракуратуру.

У Брэсце журналістам заміналі выконваць свае абавязкі на адным з выбарчых участкаў (ВІДЭА)

Баранавічы: Гарадская выбарчая камісія адмовіла ў інфармацыі журналісту “Intex-press”

Адзін дзень датэрміновага галасавання ў фотаздымках

ЦВК – участковым камісіям: Журналісты могуць фатаграфаваць падлік галасоў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!