579 0

Азербайджанскую журналістку Хадзіджу Ісмаілаву вызвалілі!

25.05.2016 Крыніца: Радыё Свабода

Суд у Баку, разглядаючы апэляцыю азэрбайджанскай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай, прыняў рашэньне вызваліць яе. БАЖаўскія паштоўкі знойдуць Хадзіджу на волі.

Журналістку азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Хадзіджа Ісмаілава, арыштаваную ў пачатку сьнежня 2014 году, у верасьні 2015 году прысудзілі да сямі гадоў турмы па абвінавачаньнях у у эканамічных злачынствах — крадзяжах, перавышэньні службовых паўнамоцтваў, нелегальным прадпрымальніцтве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Падчас працэсу Ісмаілава адхіліла ўсе абвінавачаньні, назваўшы іх палітычна матываванымі.

Паводле Ісмаілавай, улады адпомсьцілі ёй за журналісцкія расьсьледаваньні фактаў карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады Азэрбайджану.

БАЖаўскія паштоўкі знойдуць Хадзіджу на волі

Каментары