858

Азербайджанская журналістка зрабіла сэлфі з Лукашэнкам і потым паскардзілася на пагрозы

17.07.2017 Крыніца: ІІ, belsat.eu

Журналістка з Азербайджану Нарміна Агасі зрабіла сэлфі з Аляксандрам Лукашэнкам падчас сусветнага кангрэсу рускай прэсы 12 ліпеня і паставіла агульнае фота на вокладку сваёй старонкі ў Фэйсбуку. Пасля гэтага, сцвярджае Агасі, у свой адрас яна пачула «папрокі і пагрозы».

Фотаздымак, на якім Агасі робіць сэлфі з Лукашэнкам, прэзідэнцкая газета «Советская Белоруссия» вынесла на першую паласу. Паводле журналісткі, гэта пераканала яе ў правільнасці ўчынку.

Пры гэтым цікава, што само сэлфі з прэзідэнтам нідзе не зʼявілася – Агасі посціць толькі фота таго, як яна робіць сэлфі.

Фота sb.by

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!