269 0

Аўтарам «Рэгнума» выстаўленае канчатковае абвінавачванне за распальванне нацыянальнай варожасці

30.08.2017 Крыніца: БЕЛТА

Прад'яўленае абвінавачванне аўтарам шэрагу інфармацыйных рэсурсаў за распальванне нацыянальнай варожасці. 

Пра гэта заявіла сёння ў эфіры «Альфа-радыё» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Расследаванне гэтай крымінальнай справы набліжаецца да завяршэння. «Днямі выстаўленае абвінавачванне тым фігурантам, якія ў цяперашні час заключаныя пад варту, гэта Алімкін, Паўлавец і Шыптэнка. Калі казаць па персаналіях, то Алімкіну выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні). Паўлавец абвінавачваецца па двух складах — гэта ч. 1 арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) і ч. 3 арт. 130 КК. Шыптэнка аналагічна абвінавачваецца па такх жа двух артыкулах — ч. 1 арт. 233 ч. 3 арт. 130 КК», — сказала Юлія Ганчарова.

«У гэтай крымінальнай справы ёсць і яшчэ адзін фігурант — гэта Юрый Баранчык. У дачыненні да яго завочна прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Мы ведаем, што ён знаходзіцца на тэрыторыі Расіі. Дакументы вышуковыя накіроўваліся ў тым ліку і туды. Завочна яму выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК. І адпаведна мера стрымання — заключэнне пад варту ў выпадку затрымання», — праінфармавала Юлія Ганчарова.

Каментары