316

Аўтара Youtube-канала MozgON будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

29.03.2023 Крыніца: Вясна

42-гадовага аўтара Youtube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020 года. Палітвязня абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).  

14 снежня 2021 Уладзіміра асудзілі па «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў калоніі. А нядаўна Уладзіміру ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым. 

Стала вядома, што 7 красавіка ў Ленінскім судзе Магілёва яго будуць судзіць па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя — Таццяна Касцюк.

Чытайце яшчэ:

Что думает литовский журналист, которого ошибочно приняли за «тихаря»

Срок действия паспорта истёк, паспорт утерян? Как получить польский проездной документ

Кому доверяют беларусы – телевидению, YouTube или вовсе никому? Сравниваем цифры

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!