Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, яшчэ да разгляду апеляцыйнай скаргі асуджанага на 3 гады пазбаўлення волі журналіста перавялі ў СІЗА ў Жодзіна.
27 кастрычніка Ананіч прызнала журналіста вінаватым па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім». Алесь абскардзіў прысуд, але разгляду апеляцыйнай скаргі яшчэ не было.
Таксама на выходных з СІЗА на Валадарскага цяпер ужо ў Магілёў перавялі Сяргея Сацука. Актуальныя адрасы калег за кратамі ў нас заўсёды тут.