Каляндар

Асамблея запрашае на фэст “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” 1 чэрвеня

16.05.2019 527
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
01.06.2019 10:00 Асамблея запрашае на фэст “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” Асамблея НДА
Адрас: 
ОК16 (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16)

“Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” – фэст для тых, хто ўмее пераадольваць дыстанцыі

1 чэрвеня прастора ОК16 (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16) адчыніць свае дзьверы для “Кілямэтра грамадзкай актыўнасьці”. На фэсьце ты пазнаёмішся зь беларускімі грамадзкімі арганізацыямі і актывістамі.

З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залях ОК 16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-клясы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспэртаў на тэмы экалёгіі, гендэру, сьмяротнага пакараньня, правоў чалавека, мовы і культуры.

Падчас фэсту будзе дзейнічаць Free Market і Жывая Бібліятэка. Гасьцям імпрэзы прапануецца паўдзельнічаць у захапляльным квэсьце.

Напрыканцы ўдзельнікаў і гасьцей фэсту чакае музычны выступ беларускага гурта “AKUTЕ”.

Калі хочаш пазнаёміць наведвальнікаў фэсту зь дзейнасьцю сваёй арганізацыі ці жадаеш прадставіць свой грамадзка значны праект, пакідай заяўку тут: https://forms.gle/pjkfXGSHR3Tpgzhy7  да 20 траўня.

Адзін кілямэтар – гэта тысяча мэтраў, а “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” – гэта тысяча ідэяў, каб палепшыць сьвет. Далучайся!