27 кастрычніка журы падвяло вынікі штогадовага конкурсу рэгіянальных СМІ Беларусі. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала больш за 60 журналістаў з розных выданняў.
Па рашэнні журы, "Рэгіянальная газета" стала лепшай газетай 2017 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі.
Журналісты газеты адзначыліся ў розных намінацыях. Зоя Хруцкая стала фіналісткай у намінацыі "відэа", Аксана Ярашонак — у намінацыі "аналітычны матэрыял", Наталля Тур — у намінацыі "фота" і "відэа".
А яшчэ Наталля перамагла ў намінацыі "Культура і адукацыя" з матэрыялам Акцыя "Бессмяротны полк" у Маладзечне: "Хлопчык, хто ў цябе на партрэце?" "Не ведаю, нам яго ў школе выдалі" (Фотарэпартаж).
Дыпломы фіналістаў газета атрымала за сайт rh.by і за акцыю "Дзясятачка".
У мінулы раз лепшай "Рэгіянальная газета" станавілася ў 2015 годзе.
Конкурс праводзіла асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”.