248

Арлем Дэзір: Прысуд Золатавай можа негатыўна паўплываць на незалежныя СМІ ў Беларусі

04.03.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

"Прысуд і штраф Марыне Золатавай, галоўнаму рэдактару Tut.by, разам з непрапарцыйнымі мерамі праваахоўных органаў супраць БелаПАН і Tut.by ў 2018 годзе, можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на незалежныя СМІ ў Беларусі. Спадзяюся, што прысуд будзе адменены па апеляцыі", — заявіў прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір.