1390

Архіў гродзенскага сябра ГА “БАЖ” Юрыя Гуменюка перадалі ў музей

28.03.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Беларускі дзяржаўны музей літаратуры і мастацтва перададзены вялікі архіўны збор гродзенскага сябра ГА “БАЖ” Юрыя Гуменюка, які трагічна загінуў у 2013 годзе.

У найбліжэйшы час у архіве-музеі будзе створаны адмысловы фонд Юрыя.

Сярод перададзенай спадчыны — артыкулы журналіста ў незалежнай прэсе, чарнавікі твораў, некалькі надрукаваных кніг, вялікі архіў фотаздымкаў. Калегі паэта таксама перадалі ў адмысловы фонд яго ўлюбёныя капелюшы. А гродзенская пісьменніца Данута Бічэль далучыла да музейнага фонду некалькі лістоў Юрыя Гуменюка.

— Рэч ў тым, што сучасная літаратура рана ці позна стане гісторыяй, яе будуць вывучаць і даследаваць. Тым больш што такія людзі заўчасна сыходзяць. Таму тое, што яны стварылі — гэта ўжо гісторыя. Такі яркі чалавек, як Юры Гумянюк, будзе прыцягваць увагу чытачоў, даследчыкаў, — перакананы вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктар Жыбуль.

Сярод унікальных рэчаў, перададзеных на захаванне ў музей, ёсць і малюнкі Юрыя Гуменюка, пра якія амаль ніхто не ведаў. Іх музею перадала сястра журналіста.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!