Аргкамітэт Кангрэса за незалежнасць шукае журналістаў-валанцёраў

Аргкамітэт, які рыхтуе 15 сакавіка “Усебеларускі Кангрэс за незалежнасць”, заклікае далучыцца аднаго ці некалькіх журналістаў (магчыма, і не сяброў БАЖа) да правядзення кампаніі інфармацыйнай падтрымкі Кангрэса.

Аргкамітэту патрэбна дапамога ў правядзенні некалькіх інтэрв'ю, арганізацыі асвятлення падзей вакол Кангрэса ў СМІ.

Кантактны тэлефон сустаршыні Аргкамітэта Ігара Рынкевіча (Viber/Telegram): +375293923319.

Таксама адным з напрамкаў дапамогі з'яўляецца мадэрацыя профільнай ФБ-групы Кангрэса, дзе ёсць больш інфармацыі пра форум https://www.facebook.com/groups/530571910876335/

81341076_3301828549833005_2390416206671642624_n.jpg