554

Арганізатары прэс-тура не ўсіх журналістаў пусцілі на тэрыторыю акумулятарнага завода побач з Брэстам

22.02.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Брэсце арганізавалі прэс-тур на тэрыторыю акумулятарнага завода, пабудаванага ў ваколіцах горада. Аднак трапіць на прадпрыемства, супраць пачатку дзейнасці якога ўжо амаль год у Брэсце адбываюцца акцыі пратэсту, здолелі далёка не ўсе журналісты і блогеры.

Як высветлілася перед пачаткам прэс-тура, на прахадной у ахоўнікаў былі спісы, паводле якіх журналісты маглі прайсці на тэрыторыю завода. Хто і па якіх крытэрыях ствараў гэтыя спісы, так і засталося невядомым. У выніку, акрамя прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, трапіць на завод “АйПаўэр” змаглі толькі асобныя журналісты незалежных медыя (інфармагенцтва БелаПАН і інтэрнэт-партала Tut.by).     

Таксама не атрымался ўзяць удзел у прэс-мерапрыемстве актывістам ініцыятыўнай групы, якая лічыць з’ўяленне акумулятарнага завода небяспечным для навакольнага ассяроддзя. Атрымаўшы адмову, свае пытанні да кіраўніцтва завода яны перадалі журналістам.

Калі прадстаўнікі СМІ запыталіся, чаму ў прэс-туры не змаглі прыняць удзел тыя, хто выступае супраць завода, прадстаўнікі прадпрыемства “АйПаўэр” паведамілі, што “фармат не прадугледжвае ўдзел мясцовых жыхароў”.