1231

Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) заклікала да неадкладнага вызвалення аўтараў "Рэгнума"

30.12.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) заклікала да неадкладнага вызвалення Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценкі, якіх затрымалі ў Беларусі за крытыку ўрада за нібыта русафобскія тэндэнцыі.

Дзмітрый Алімкін (настаўнік з Брэста) і Юрый Паўлавец (выкладчык БДУІР) былі затрыманыя 6 снежня. Сяргей Шыптэнка, рэдактар ​​часопіса “Новая эканоміка” і аўтар расійскага інфармацыйнага агенцтва Regnum, быў затрыманы праз тры дні.

Усім траім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў "распальванні расавай нянавісці" ў іх блогах на расійскіх навінавых сайтах Regnum, Lenta.ru і EADaily.

Паўлавец у сваіх артыкула вінаваціў урад у распальваньні антырасійскіх настрояў, каб адцягнуць увагу грамадскасці ад эканамічных праблем. Шыпценка абураўся няздольнасцю ўрада змагацца з беларускім нацыяналізмам і зацвярджэннем нацыянальнай ідэнтычнасці. Алімкін паставіў пад сумнеў існаванне беларускага народа і заклікаў да аб'яднання з Расіяй. Ён і Шыпценка правялі паралелі з сітуацыяй ва Украіне і выказалі меркаванне, што варожасць Мінска ў дачыненні да Масквы можа мець катастрафічныя наступствы для Беларусі.

"Артыкулы гэтых трох блогераў з'яўляюцца спрэчнымі, але гэта не апраўдвае іх зняволенне, — заявіў Ёхан Бір, кіраўнік аддзела “Рэпарцёраў” па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. — У адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, іх часовае затрыманне не з'яўляецца ні неабходным, ні прапарцыйным. Мы просім беларускія ўлады вызваліць іх і гарантаваць, што яны атрымаюць справядлівае судовае разбіральніцтва, што запатрабуе незалежнай экспертнай ацэнкі іх матэрыялаў".

У адпаведнасці з артыкулам 19 “Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”, які ратыфікаваны Беларуссю, любыя абмежаванні на свабоду выказванняў павінна быць у межах закона і сувымернымі з неабходнасцю.

Ёханэсбургскія прынцыпы ўдакладняюць, што, калі беларускія ўлады хочуць абмежаваць свабоду выказвання з прычыны нацыянальнай бяспекі, то мусіць быць знойдзеная наўпроставая сувязь паміж абразлівымі каментарамі і патэнцыйнымі гвалтоўнымі дзеяннямі.

Пасля вайны ва Украіне і анэксіі Крыма, беларускі ўрад становіцца ўсё больш занепакоены ўплывам расійскіх СМІ на беларускую грамадскую думку.

Улады, аднак, настойваюць на тым, што яны не робяць адрозненняў паміж прарасійскімі і антырасійскім каментарамі. Блогер Эдуард Пальчыс быў асуджаны да 21 месяцаў "хатняй хіміі" 28 кастрычніка за крытыку расійскай знешняй палітыкі ў сваіх блогах.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!