Аплата з дапамогай плацёжных картак

Тут Вы можаце аплаціць сяброўскія ўнёскі і добраахвотныя ахвяраванні на ажыццяўленне статутнай дзейнасці ГА “БАЖ” з дапамогай плацёжных картак. Таксама аплаціць можна праз сістэму "Разлік" (ЕРИП). Знайсці нас там вельмі проста: Благотворительность, общественные объединения -> Научные, технические, профессиональные -> БАЖ. Плацяжы прымаюцца толькі ад грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з картак, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь.

Націснуўшы кнопку «Аплаціць», вы пяройдзеце на адмысловую абароненую плацёжную старонку працэсінгавай сістэмы bePaid. Для аплаты спатрэбіцца ўнесці дадзеныя сваёй карткі і пацвердзіць плацёж кнопкай “Аплаціць N руб.”, дзе N ― уведзеная Вамі сума. Мы прымаем плацяжы з наступных банкаўскіх картак: Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт.

Плацяжы з банкаўскіх картак ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацёжная форма сістэмы адпавядае ўсім патрабаванням бяспечнай перадачы дадзеных (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя дадзеныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому.

Вяртанне грашовых сум пры здзяйсненні аплаты ўнёскаў альбо добраахвотных ахвяраванняў не ажыццяўляецца. УНП 101111171



Прававыя асновы

Згодна са Статутам, сябры ГА “БАЖ” абавязаныя плаціць ўнёскі да канца кожнага каляндарнага года. 

Памер штогадовых сяброўскіх унёскаў у ГА "БАЖ" складае 2 базавыя велічыні. З 1 студзеня 2021 года — 58 рублёў. Для непрацуючых пенсіянераў і людзей з інваліднасцю памер унёскаў – 1 базавая велічыня, альбо 29 рублёў. Людзі, якія трапілі ў цяжкую матэрыяльную сітуацыю, могуць пісьмова звярнуцца ў сваю рэгіянальную філіі, а пры яе адсутнасці — у Праўленне ГА "БАЖ" з просьбай аб зніжэнні памеру ўнёскаў.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастання пражываюць на тэррыторыі Беларусі, могуць таксама зрабіць добраахвотныя ахвяраванні на рэалізацыю статутных мэтаў арганізацыі.