464

Аператарку «Белсата» падазраюць у крымінальным злачынстве

30.11.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

Сёння стала вядома, паводле якога артыкулу абвінавачваюць Дар’ю Чульцову. Аператарку «Белсату» затрымалі 15 лістапада разам з Кацярынай Андрэевай, яны працавалі над стрымам з плошчы Пераменаў.

Дарʼя Чульцова, таксама, як і Кацярына Андрэева, падазраваная паводле арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае штраф, або арыштам, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Цяпер Дарʼя Чульцова, таксама як і Кацярына Андрэева знаходзіцца ў жодзінскай турме.

Дар’я 15 лістапада працавала разам з Кацярынай Андрэевай над стрымам з плошчы Пераменаў, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі паводле адміністрацыйнай справы.

Три журналистки за решёткой по уголовным статьям. Требуем их немедленного освобождения!

Журналистки — в СИЗО. Напишите им письмо поддержки!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!