275

Аператара Аляксандра Мікрукова асудзілі на 15 сутак арышту.

25.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінску аператара Аляксандра Мікрукова суддзя Ачалава (Ленінскі суд) асудзіла на 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве па арт. 23.34 ч.1.

Мікрукоў патлумачыў, што не прымаў удзел у пікеце, а вырашыў зняць яго на мабільны тэлефон збоку, на дастатковай адлегласці, каб яго не палічылі ўдзельнікам. Суд жа вырашыў, што няма падставаў давяраць гэтым паказанням, паведамляе "Белсат".

Аляксандр Мікрукоў, які супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат", быў затрыманы ў Мінску 23 студзеня.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!