939

Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі на тры гадзіны, пасля адпусцілі

09.05.2020 Крыніца: belsat.eu

Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі раніцай 9  мая ў Пухавіцкім раёне. Яго пратрымалі ў мясцовым РАУСе каля трох гадзін затым адпусцілі. Нагодаю для затрымання стаў нумар машыны, які быццам бы выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў ДАІ.

Раніцай 9 траўня затрымалі аператара «Белсату» Аляксандра Баразенка. Пра гэта ён сам паведаміў рэдакцыі а 8:4дзяжурны распавёў, што менавіта ў РАУС затрыманняў не было, у ІЧУ Аляксандра Баразенкі таксама няма.

– Тут ёсць асобы дастаўленыя, але яны не затрыманы. З імі працуе супрацоўнік ДАІ.

Пазней стала вядома, што Аляксандр Баразенка сапраўды быў дастаўлены ў Пухавіцкі РАУС. Машыну, у якой ён ехаў, спынілі супрацоўнікі ДАІ. У міліцыі патлумачылі, што пасля праверкі аператара «Белсату» абяцаюць адпусціць.

Каля 12:00 Аляксандра Баразенку выпусцілі з РАУСа. Паводле яго, супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, якой ён кіраваў, каб праверыць, ці не знаходзіцца аўто ва ўгоне. Даішнікаў не задавальняў vin-нумар машыны. Машыну аддалі, узялі тлумачэнні.

Таксама Аляксандр Баразенка паведаміў, што адразу, як яго затрымалі, тэлефон стаў заблакаваны – хоць грошы на ім ёсць. Адразу, як яго адпусцілі, тэлефон зноў запрацаваў. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!