376

АПБ запрашае журналістаў у прэс-тур у Брэсцкую вобласць. Заяўкі да 17 чэрвеня

16.06.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае журналістаў у прэс-тур з аглядам новых канструкцый бяспечных буслянак у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці 18 чэрвеня 2021 года (пятніца).

Белыя буслы засялілі Беларусь пасля чалавека: гэта не лясные птушкі, ім патрэбны палі і поплавы. Яны спрадвеку будавалі гнёзды побач з хатамі беларусаў і нават на стрэхах. Але ўмовы змяніліся. Буслы ўсё часцей выбіраюць для гнездавання слупы ЛЭП і часцяком гінуць ад удару токам. А людзі, бывае, часова застаюцца без электрычнасці праз аварыі, звязаныя з гэтымі птушкамі. Энергетыкі скідвалі гнёзды буслоў са слупоў ЛЭП і нават ставілі адмысловыя арматурыны на іх, каб не даць птушкам зрабіць гняздо. Але гэта дапамагала толькі часткова, а калі-некалі птушкі калечылі аб іх крылы. Заўважыўшы гэта, жыхары адной вёскі згуртаваліся, каб звярнуць увагу на праблему і знайсці шляхі яе рашэння на дзяржаўным узроўні.

Падчас прэс-тура вы даведаецеся:

  • дзе і чаму любяць сяліцца беларускія буслы,

  • як актывізм мясцовых жыхароў дапамог ахове буслоў,

  • як зрэагавалі дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі на праблему размяшчэння гнёздаў белых буслоў,

  • як выглядае вырашэнне праблемы, якое паўплывае на бяспеку птушынага сімвалу Беларусі.

Мы раскажам і пакажам слупы ЛЭП з буслянкамі, зробленыя па новаму стандарту. У вас ёсць магчымасць ацаніць і расказаць чытачам пра паспяховую прыродаахоўную ініцыятыву беларусаў.

Калі ласка, паведаміце пра свой удзел у прэс-туры Алісе Матавілавай да 17 чэрвеня 10:00 уключна на адрас matavilava@ptushki.org  або на вайбер +375291345312. На зваротным шляху мы заедзем на абед у кафэ ў Баранавічах. Меню будзе вегетэрыянскім.

Калі ласка, устрымайцеся ад паездкі, калі маеце сімптомы прастуды ці пачуваецеся блага. Маскамі і антысептыкам мы забяспечым.

Праграма прэс-туру

8.00

 Збор на паркоўцы крамы “Прастор” на ст. м. Малінаўка.

8.15-11.30

 Дарога Мінск – Баранавічы.

11.30-11.45

 Уступнае слова. Старшыня сельсавету.

11.45-12.00

 Аповед пра праблему буслянак, актыўных жыхароў і дэманстрацыя слупоў ЛЭП. Стараста вёскі.

12.00-12.15

 Аповед пра беларускія і сусветныя практыкі па ахове белых буслоў. Дырэктар АПБ.

12.15-12.30

 Белы бусел у Баранавіцкім раёне.Прадстаўнік Баранавіцкай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

12.30-13.00

 Небяспека звычайных буслянак на ЛЭП і неабходнасць распрацоўкі адмысловай канструкцыі. Дэманстрацыя новай канструкцыі. Прадстаўнік філіалу РУП "Брестэнерга" Баранавіцкі cельскі раён электрасетак

13.00-13.45

 Час на дадатковыя пытанні спікерам і фота/відэа здымкі.

13.45-14.35

 Едзем на абед у Баранавічы.

14.35-15.35

 Абед.

15:35 - 18:20

 Вяртанне ў Мінск.

Просім журналістаў, калі ласка, паведаміць пра свой удзел у прэс-туры да 17 чэрвеня 10:00 уключна на e-mail keterfal@gmail.com  або на вайбер +375291345312.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!