НЕ - ВАЙНЕ!
3054

Анонс-запрашэнне на сустрэчу са Святланай Калінкінай – "Цяжкія суразмоўцы"

26.04.2016 Крыніца: Даслана арганізатарамі

"Белсат” зладзіць цыкл сустрэч з “тварамі каналу”. А распачне яго 28 красавіка ў кнігарні “Галіяфы” вядомая журналістка Святлана Калінкіна, якая вядзе перадачу “Размова дня”.

Святлана падзеліцца з гледачамі і чытачамі сваімі ўражаннямі і высновамі паводле гутарак з самымі рознымі людзьмі. Пры гэтым адмыслова зверне ўвагу на “цяжкіх суразмоўцаў”, праілюстраваўшы такія выпадкі з дапамогай відэаўрыўкаў перадач.

Таксама Святлана Калінкінай распавядзе пра тое, чаму і куды сышла з пасады шэф-рэдактара “Народнай волі”. Ці застанецца яна працаваць у беларускай журналістыцы? І што адказала на прапановы балатавацца ў прэзідэнты на наступных выбарах? Святлана адкажа на пытанні прысутных.

Сустрэча пройдзе 28 красавіка, у чацвер, у кнігарні “Галіяфы” (Мінск, Траецкае прадмесце, Старавіленская,6).

Пачатак – а 19.00. Уваход – вольны.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!