522

Анлайн з журналістамі з Варшавы. Як рабіць ТВ падчас каранціну?

10.04.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пандэмія каронавіруса змяняе ў тым ліку і прафесію журналіста.

Цікавыя госці, пытанні і адказы, лайфхакі і жартоўныя парады — пра гэта і многае іншае гутарым з гасцямі ў новым нефармальным інтэрактыўным ZOOM-праекце БАЖ «Вечаровы эфір».

Першая сустрэча — серада, 22 красавіка, 20:00.
Госці: супрацоўнікі варшаўскай рэдакцыі “Белсата” Валер Руселік і Віталь Бабін.

​Польшча ўжо больш за месяц жыве на жорсткім каранціне.
- Як гэтыя меры адбіліся на працы тэлеканала?
- Як падзялілася рэдакцыя, якія ўмовы ў тых, хто працуе ў студыі?  
- Чаго патрабуе ад калег праца ва ўмовах пандэміі, а з чым справіцца немагчыма?

Пра ўсё гэта размаўляем з варшаўскімі калегамі падчас нефармальнай сустрэчы ў ZOOMe ў сераду вечарам. Свабодны фармат, магчымасць выказвацца і задаваць пытанні. Форма рэгістрацыі 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!